ПРАЦА НА КАРЫСЦЬ КОЖНАМУ

Прайшло пашыранае пасяджэнне савета Бярэзінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Лідары райкомау галiновых прафсаюзау, старшыні пярвiчных прафсаюзных арганізацый, члены савета абмеркавалі ход выканання комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме ФПБ асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады ў нашым раёне.

Спачатку ўсім прапанавалі паглядзець фільм пра дзейнасць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за 9 месяцаў гэтага года. Затым з дакладам выступіла старшыня раённага аб’яднання Алена Міхайлаўна Токан:

- Пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі нашага раёна распрацаваны планы па рэалізацыі ў сістэме ФПБ Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэтая Праграма шматгранная і дзейнічае ў розных напрамках: ахова працы, своечасовыя выплаты зарплаты, эканомія электраэнергіі на прадпрыемствах, страхаванне жыцця і здароўя работнікаў, дакладнае выкананне калектыўных дагавораў і шмат іншага. Радуе, што шматлікія калектывы актыўна далучаюцца да культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных мерапрыемстваў. Прыдумляюць і рэалізуюць свае, калектыўныя, святы, агранізоўваюць турыстычныя падарожжы, вядуюць здаровы лад жыцця. Безумоўна, рашэнне важнейшых сацыяльна-эканамічных пытанняў магчыма толькі тады, калі актыўна далучыцца усе працоўныя калектывы. Старшыням арганізацый разам з наймальнікамі неабходна сумесна абдумваць, уносіць дапаўненні ў калектыўны дагавор, каб ён, сапраўды, быў на карысць работнікам.

Падтрымка маладых спецыялістаў (матэрыяльныя выплаты, сістэма настаўніцтва, дапамога з наймам жылля), даплаты за працу па кантраце работнікам, своечасовыя выплаты зарплаты, дадатковыя дні водпуску, ахова працы на гэтыя пытанні акцэнтавалі ўвагу ў сваіх выступленнях старшыні прафсаюзных арганізацый УАЗ “Бярэзінская ЦРБ” Людміла Дарошка, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Толкач, РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” Анастасія Цэдрык. Аб дзейнасці, задачах і мэтах прафсаюзаў у нашай краіне ў цэлым расказала намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ксенія Шэдзько.

Таксама на пасяджэнні А.М. Токан агучыла вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную агранізацыю і ўручыла старшыням граматы. Першае месца заняла пярвічная прафсаюзая арганізацыя УАЗ “Бярэзінская ЦРБ”, другое – РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”, трэцяе – Бярэзінскі вытворчы участак ААТ “Здравушка-мілк”. На рахунак гэтых арганізацый будуць пералічаны прэміі.

- Шмат зроблена, але наперадзе - яшчэ больш! – зазначыла А.М. Токан. – Бо адна з галоўных задач прафсаюзаў – сацыяльна-эканамічная і прафесійная абарона работнікаў. Таму і далей будзем працаваць у гэтым напрамку.

Па матэрыялах газеты «Бярэзiнская панарама»

 


 
© 2008-2011
Минское областное объединение профсоюзов
220030 г.Минск, пл. Свободы, 23