Дзень работнікаў культуры ў Вілейцы – свята асаблівае!

У мiнулую пятнiцу з прафесійным святам віншавалi работнікаў культуры Вілейскага раёна.

Шчырыя словы віншавання гучалі у адрас віноўнікаў урачыстасці ад мясцовай выканаучай улады. За дакладнае служэнне сваёй справе, яркія і запамінальныя мерапрыемствы, святы, праекты, якія напоўнілі гэты год цікавымі падзеямі і прынеслі вядомасць Вілейскаму раёну, шэраг работнiкау культуры атрымалi Ганаровыя граматы і падзякі. Так, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Дзяруга ўручыла падзякі старшыні Вілейскага райвыканкама маладому спецыялісту, харэографу Вілейскага Палаца культуры, Крысціне Язневич і выкладчыку класа фартэпіяна Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў Святлане Ражко. Многія работнікi Вілейскага Палаца культуры, дзіцячай школы мастацтваў, музея, клубнай і бібліятэчнай сістэмы атрымалi заслужаныя Ганаровыя граматы і падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

З асаблівай урачыстасцю прагучалі віншаванні ад прафсаюзных лідэраў Вілейскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Ганаровымі граматамі раённай прафсаюзнай арганізацыі былі адзначаны прафсаюзныя актывісты за значны ўклад у арганізацыйнае ўмацаванне прафсаюза, актыўнасць, дапамогу ва ўборачнай кампаніі.

Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый падрыхтавалі сюрпрыз для маладых спецыялістаў. На мерапрыемстве іх урачыста прадставілі і ўручылі падарункі. Таксама ва ўрачыстай абстаноўцы ўсім новаспечаным работнікам культуры, у гэтым годзе ва ўстановы культуры Вілейскага раёна прыйшлі працаваць 11 маладых спецыялістаў, былі ўручаны прафсаюзныя квіткі. Спецыяльна для іх Уладзімір Старадуб выканаў жартоўныя куплеты пра прафсаюз.

Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай атмасферы.


 
© 2008-2011
Минское областное объединение профсоюзов
220030 г.Минск, пл. Свободы, 23